Лукашысты пачалі мерацца «яблыневымі» бутаньеркамі
У некаторых чыноўнікаў «кветкі» аказаліся заўважна больш раскошныя, чым у іншых.
Выданне «Флагшток» заўважыла, што не ўсе бутаньеркі ў выглядзе яблыневай кветкі, якімі ў Беларусі замяняюць расійскія георгіеўскія стужкі, аднолькавыя. У адных чыноўнікаў яны чамусьці больш раскошныя, чым у іншых.
Сваеасаблівы рэкорд усталявалі старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко і старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. Іх «кветкі» ўпрыгожаныя цэлымі шасцю чырвона-зялёнымі стужкамі.
Для параўнання: у міністра абароны Віктара Хрэніна, які стаіць побач, стандартная бутаньерка з двума стужкамі.