BE RU EN

Членаў урада РФ не пусцілі на парад Перамогі ў Маскве

  • 9.05.2026, 13:09

Раней забаранілі ўдзельнічаць у парадзе дэпутатам Думы.

Міністры і віцэ-прэм’еры ўрада РФ упершыню за доўгі час не дапушчаныя на трыбуны параду Перамогі ў Маскве, піша «Коммерсант».

Раней забаранілі ўдзельнічаць у парадзе дэпутатам Думы. Удзел у мерапрыемстве бяруць толькі чальцы Савета бяспекі — вузкае кола найбліжэйшых да Уладзіміра Пуціна чыноўнікаў.

Сярод іх — кіраўнікі сілавых структур (Мінабароны, ФСБ, МУС, СЗР), старшыні абедзвюх палат Федэральнага сходу Валянціна Матвіенка і Вячаслаў Валодзін, а таксама кіраўніцтва МЗС.

Апошнія навіны