BE RU EN

Пуцін падчас параду без тэхнікі зрабіў дзіўную заяву

  • 9.05.2026, 13:56

Крэмль «абвінаваціў» НАТА.

Уладзімір Пуцін, выступаючы на парадзе Перамогі на Чырвонай плошчы, які прайшоў без ваеннай тэхнікі і на фоне адключэння мабільнага інтэрнэту ў Маскве з-за пагрозы атакі беспілотнікаў, заявіў аб «прасоўванні наперад» расійскай арміі ва Украіне і абвінаваціў краіны НАТА ў падтрымцы «агрэсіўнай сілы». «Вялікі подзвіг пакалення пераможцаў натхняе воінаў, якія сёння выконваюць задачы спецыяльнай ваеннай аперацыі. Яны супрацьстаяць агрэсіўнай сіле, якая ўзбройваецца і падтрымліваецца ўсім блокам НАТА. І, нягледзячы на гэта, нашы героі ідуць наперад», — сказаў Пуцін падчас урачыстага мерапрыемства, якое доўжылася ўсяго 45 хвілін.

Апошнія навіны