Байцы «Хартыі» прарвалі пярэдні край абароны РФ
- 9.05.2026, 14:35
Нацгвардзейцы прасунуліся ў раёне Ваўчанска.
Байцы 2-га корпуса Нацыянальнай гвардыі Украіны «Хартыя» правялі паспяховую баявую аперацыю ў раёне Ваўчанска Харкаўскай вобласці, расказалі ў падраздзяленні.
У красавіку–маі 2026 года вайскоўцы перасеклі лінію сутыкнення і правялі зачыстку пярэдняга краю абароны ўглыб да ротнага апорнага пункта, гаворыцца ў паведамленні.
У баявых дзеяннях узялі ўдзел замежныя добраахвотнікі з краін Лацінскай Амерыкі. Разам з украінскімі байцамі.
«У ходзе аперацыі штурмавымі групамі палка была знішчаная сістэма палявых умацаванняў праціўніка, зачышчаныя бліндажы і ліквідаваны асабовы склад ворага, які знаходзіўся на пазіцыях і ў сховішчах», — расказалі ў «Хартыі».
Нацгвардзейцы адзначылі, што акупанты некалькі разоў спрабавалі аднавіць страчаныя пазіцыі, але безвынікова.