Парад 9 мая ў Маскве паставіў некалькі антырэкордаў
- 9.05.2026, 16:33
Вайсковую тэхніку на Чырвонай плошчы не паказвалі ўвогуле.
Парад Перамогі 9 мая ў Маскве у 2026 годзе стаў адным з самых сціплых ва ўсіх адносінах за апошнія дзесяцігоддзі, паведамляе dialog.UA.
Па Чырвонай плошчы ў суботу прайшлі ўсяго 12 пешых разлікаў. Гэта амаль у тры разы менш, чым у 2024 годзе, калі ў шэсці ўдзельнічалі больш за тры дзясяткі калон.
Сёлета ў парадзе ўзялі ўдзел курсанты вайсковых акадэмій, ганаровая варта, разлік удзельнікаў вайны супраць Украіны, а таксама асобная калона паўночнакарэйскіх салдат. Пры гэтым упершыню за многія гады ў шэсці не ўдзельнічалі прадстаўнікі «Юнарміі», МНС і казацкіх арганізацый.
Вайсковую тэхніку на Чырвонай плошчы не паказвалі ўвогуле, і гэта — упершыню за 19 гадоў. Замест танкаў, бранямашын і ракетных комплексаў гледачам прадэманстравалі відэаролік з выявай дронаў, сістэм ППА, ракет «Кінжал», комплексаў «Ярс» і іншай тэхнікі.
Пры ўсім гэтым сам парад цягнуўся каля 45 хвілін. Гэта адзін з самых кароткіх парадаў у найноўшай гісторыі РФ.
Акрамя таго, на трыбуны ўпершыню не дапусцілі дэпутатаў Дзярждумы і членаў урада — побач з Пуціным знаходзіліся толькі прадстаўнікі Саўбеза і сілавога блоку.