У красавіку Літва надала статус бежанца 15 беларусам
- 9.05.2026, 17:12
Выпадкаў адмовы ў мінулым месяцы не было.
У красавіку гэтага года 15 грамадзянам Беларусі быў нададзены статус бежанца ў Літве, сведчаць даныя Дэпартамента міграцыі пры Міністэрстве ўнутраных спраў гэтай балтыйскай дзяржавы.
Выпадкаў адмовы ў прадастаўленні прытулку, адхілення хадайніцтваў у мінулым месяцы не было.
З пачатку года статус бежанца атрымалі 22 беларусы (у студзені яго атрымалі двое, у лютым — таксама двое, у сакавіку — трое).