Прэзідэнт Еўракамісіі павіншавала Мадзяра са ўступленнем на пасаду
- 9.05.2026, 17:18
«Магутны сігнал у гэтыя складаныя часы».
Прэзідэнт Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен павіншавала новага прэм'ер-міністра Венгрыі Пэтэра Мадзяра са ўступленнем на пасаду.
Заяву ў сацсетцы X яна апублікавала неўзабаве пасля таго, як новы ўрад у Будапешце прыняў прысягу.
Фон дэр Ляен адзначыла, што ў гэты Дзень Еўропы «нашы думкі ў Будапешце».
«Надзея і абяцанне аднаўлення — магутны сігнал у гэтыя складаныя часы. Наперадзе ў нас важная праца. Мы будзем рухацца наперад разам — для Венгрыі і для Еўропы», — напісала яна.
Днём 9 мая новы ўрад Венгрыі на чале з Пэтэрам Мадзярам, лідарам дагэтуль апазіцыйнай «Тысы», прыняў прысягу і афіцыйна пачынае працу.
Перад гэтым на інаўгурацыйным пасяджэнні парламента абралі спікера заканадаўчага органа; адным з першых яе рашэнняў стала вяртанне сцяга ЕС на будынак.