BE RU EN

Дрэнны сцэнар для Лукашэнкі

  • Кірыл Сазонаў
  • 1.06.2026, 6:00

Крэмль ужо разумее, што трывала ўвязнуў ва Украіне.

Уварванне ва Украіну з боку Беларусі. Такі сцэнар нельга выключаць, кажа прэс-афіцэр, спікер Дзяржаўнай памежнай службы Андрэй Дземчэнка. Вядома, калі прэс-афіцэр агучвае гэта не ў размове з сябрамі, а на брыфінгу, дык гэта не яго асабістая думка.

Да такой высновы прыйшло камандаванне ДПСУ пасля аналізу разведдадзеных і ацэнкі сітуацыі. Чакаем? Дзеля справядлівасці заўважу, што дрэнных навін з гэтага ўчастка мяжы мы чакаем пастаянна. І рыхтуемся іх сустракаць.

Паводле слоў Дземчэнкі, Расія ўсё мацней цісне на Лукашэнку, каб той уключаўся ў вайну з рэальнымі актыўнымі дзеяннямі. І сам Лукашэнка перыядычна робіць жорсткія заявы. То пра гатоўнасць адбіваць агрэсію (нашу, вядома), то пра тое, што 116 украінскіх дронаў перасеклі іх мяжу. То-бок агрэсія, нібыта, ужо ёсць.

Але! На гэты момант памежнікі і разведка не фіксуюць буйных груп войскаў у Беларусі каля ўкраінскай мяжы. Ёсць невялікія падраздзяленні, і перыядычна адбываецца іх ратацыя. Ідзе падрыхтоўка інфраструктуры, у тым ліку транспартнай. Але пакуль што гэта ўсё.

Давайце глядзець на рэчы рэальна. Крэмль ужо разумее, што трывала ўвязнуў ва Украіне. Па дзейнай лініі фронту. Сіл і рэсурсаў для сур'ёзнага прарыву ў найбліжэйшы час у іх няма.

Значыць, для выніку патрэбныя асіметрычныя дзеянні, нечаканыя хады. Дрон па Румыніі, атака турэцкага судна ў Чорным моры. Пагроза Літве, Эстоніі і Латвіі — краінам, якія ўваходзяць у НАТА, але не маюць вялікіх армій, затое маюць агульную мяжу з Расіяй.

Ну і другі фронт адкрыць з боку Беларусі — увогуле мара Пуціна. Да Кіева зусім блізка. Гэта значыць, ЗСУ абавязкова перакінуць туды сілы. А ўласныя рэсурсы можна траціць па мінімуме — у Лукашэнкі ўсё ж такі ёсць армія больш за 50 тысяч.

Але ёсць фактары, якія працуюць супраць прамога ўварвання. Першы — 50 тысяч салдат у Беларусі, што не ваявалі. А ва Украіне саміх толькі вопытных ветэранаў больш за 400 тысяч. Дронная складовая ў ЗСУ вельмі магутная, а ў РБ... не надта. І Мадзяр папярэджваў, што мэты на тэрыторыі Беларусі пазначаныя, прамаляваныя і пры неабходнасці — усё вынесуць.

Так, Мазырскі НПЗ і вытворчасць калійных угнаенняў у Мінскай вобласці і пад Гроднам выносяцца лёгка. Лукавы гэта разумее. Лёгкая прагулка ў бок Кіева выключаная. Падтрымка вайны беларусамі — каля 7% афіцыйна. Праціўнікаў — 55%. Так можна ўвогуле страціць уладу. Рызыкаваць «Тата Колі» не хоча.

Таму рызыка ўварвання з боку Беларусі ёсць. Была, ёсць і будзе. Але самы верагодны сцэнар у гэтым выпадку — вельмі дрэнны для Лукашэнкі. І Пюрэр гэта ведае...

Кірыл Сазонаў, «Фэйсбук»

Апошнія навіны