Мінчукі скардзяцца на праблемы з мабільным інтэрнэтам
- 10.06.2026, 17:07
Скаргі паступілі ад многіх жыхароў сталіцы.
Карыстальнікі Threads паведамляюць пра праблемы з доступам у інтэрнэт у аператара А1 9 чэрвеня, заўважыў сайт Charter97.org.
«A1 учора, канешне, здзівілі, — піша petr.trofimov.by. - Інтэрнэт амаль увесь дзень не працаваў. Шмат людзей у Мінску скардзіліся detector404.by/a1by. Але ні на сайце, ні ў тэлеграм-канале А1 не было ніякіх навін і абнаўленняў ад іх».
«Так, такая ж бяда, — піша anna.zaxarevich. — Вось павіс — і ўсё, ужо гадзіну не працуе».
Пасля звароту ў службу тэхпадтрымкі А1 адзін з абанентаў атрымаў паведамленне пра тое, што «на абсталяванні кампаніі ніякіх непаладак не выяўлена» і параду «перазагрузіць роутар», аднак гэта праблему не вырашыла.