Беларусь увяла «бязвіз» для грамадзян 71 краіны
- 10.06.2026, 17:30
Ён будзе дзейнічаць усяго некалькі тыдняў.
Пра ўстанаўленне бязвізавага ўезду для замежнікаў з 71 дзяржавы паведаміў Дзяржаўны пагранічны камітэт.
Ідзе гаворка пра гасцей і ўдзельнікаў «Славянскага базару».
Сёлета міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» пройдзе з 14 па 20 ліпеня.
Бязвізавы парадак уезду будзе дзейнічаць з 4 па 31 ліпеня. Скарыстацца ім замежнікі могуць пры уездзе ў краіну праз міжнародныя пункты пропуску.
Пры сабе яны павінны мець замежны пашпарт, арыгінальны або электронны білет на фестывальныя мерапрыемствы.
У камітэце адзначылі, што замежны грамадзянін можа аднаразова уехаць у Беларусь па адным білеце і не пазней за дату правядзення пазначанага ў білеце мерапрыемства.