ЗША атакавалі нафтавы танкер Settebello ў Аманскім заліве
- 10.06.2026, 21:30
Ён ішоў пад сцягам Палау.
Узброеныя сілы ЗША вывелі з ладу нафтавы танкер Settebello, які ішоў пад сцягам Палау ў Аманскім заліве. Паводле звестак амерыканскіх уладаў, судна перавозіла іранскую нафту. Цэнтральнае камандаванне ЗША (CENTCOM) абвінаваціла танкер у парушэнні марской блакады Ірана. Улады Індыі асудзілі атаку, паведамляе агенцтва ANI. На борце знаходзіліся 24 індыйцы.
«Самалёт Узброеных сіл ЗША выпусціў высокадакладныя боепрыпасы па машынным аддзяленні судна пасля таго, як экіпаж неаднаразова парушаў указанні амерыканскіх вайскоўцаў», — гаворыцца ў заяве CENTCOM у сацыяльнай сетцы X. У ведамстве дадалі, што з пачатку марской блакады 13 красавіка амерыканскія вайскоўцы вывелі з ладу восем суднаў і загадалі разгарнуцца 134 судам.
Атаку здзейснілі 9 чэрвеня. Выратаваны 21 грамадзянін Індыі. Трое лічацца зніклымі без вестак. МЗС Індыі выклікаў часовага паверанага ў справах ЗША Джэйсана Мікса, каб выказаць пратэст з-за нападу на камерцыйнае судна. Пасольства Індыі ў Амане каардынуе з уладамі краіны пошукава-выратавальную аперацыю. «Напады на камерцыйнае суднаходства і грамадзянскую інфраструктуру ў рэгіёне павінны спыніцца», — гаворыцца ў заяве МЗС Індыі.