BE RU EN

Лукашэнка прызначыў новага міністра і кіраўніка прапагандысцкага выдавецкага дома

  • 11.06.2026, 12:32

А таксама правёў шэраг іншых кадравых змяненняў.

Аляксандр Лукашэнка 11 чэрвеня здзейсніў шэраг кадравых прызначэнняў, паведамляе тэлеграм-канал, набліжаны да яго прэс-службы. У прыватнасці, новым міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя стаў Максім Лысенка. Да гэтага ён займаў пасаду першага намесніка міністра ў тым жа ведамстве. Варта адзначыць, што папярэдні міністр прыродных рэсурсаў Сяргей Масляк быў арыштаваны.

Віктар Шчэцька займе пасаду першага намесніка міністра прамысловасці. Раней ён працаваў дарадцам Генеральнага консульства Беларусі ў Казані.

Намеснікам міністра транспарту і камунікацый стане Аляксандр Постнікаў, які раней займаў пасаду намесніка начальніка ўпраўлення транспарту Апарата Саўміна.

Новых кіраўнікоў таксама атрымалі некаторыя буйныя дзяржаўныя прадпрыемствы. Генеральным дырэктарам холдынгу «Белкамунмаш» узгоднены Міхаіл Сымановіч, які працаваў намеснікам гендырэктара прадпрыемства па эканоміцы і фінансах.

Холдынг «Лідсельмаш» узначаліць Эдуард Шалль, які раней узначальваў прадпрыемства «Лідаграпраммаш».

Новаю кіраўніцай выдавецкага дома «Беларусь сёння» стала Вольга Ануфрыева. Раней яна ўзначальвала выдавецкі дом «Звязда» на пасадзе дырэктара — галоўнага рэдактара.

Лукашэнка таксама ўзгадніў прызначэнне новых старшыняў райвыканкамаў. Петрыкаўскі раён узначаліць Яўген Шкробот, старшынём Ашмянскага райвыканкама стане Андрэй Клышэўскі.

Яўген Сабалеўскі стаў надзвычайным і паўнамоцным паслом Беларусі ў Лівіі па сумяшчальніцтве, а Аляксандр Агароднікаў — надзвычайным і паўнамоцным паслом у Афганістане па сумяшчальніцтве.

Начальнікам Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС прызначаны Аляксандр Іваніцкі.

Генадзь Аксціловіч зойме пасаду начальніка галоўнага ўпраўлення па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Адміністрацыі Лукашэнкі, а Юрый Хамутоўскі узначаліць упраўленне рэгіянальнай палітыкі ў той жа структуры.

Алег Садоўскі прызначаны старшынём Камітэта дзяржаўнага кантролю Гомельскай вобласці, а Аляксей Іглікаў — членам Гродзенскага аблвыканкама.

Надзея Юрашэвіч стала намесніцай начальніка Арганізацыйна-аналітычнага дэпартамента так званага Пастаяннага камітэта «Саюзнай дзяржавы», а Вольга Васілевская — намесніцай начальніка так званага Дэпартамента сацыяльнай палітыкі і інфармацыйнага забеспячэння таго ж камітэта.

Апошнія навіны