BE RU EN

Мерц: Украіне патрэбны свой еўракамісар у Бруселі

  • 11.06.2026, 15:31

Канцлер Германіі хоча інтэграваць Украіну ў ЕС з абмежаванымі правамі.

Украіне патрэбны ўласны еўракамісар у Бруселі, які не меў бы права голасу пры вырашэнні ўнутраных пытанняў ЕС, але прадстаўляў бы Украіну ў кантактах з блокам. Пра гэта заявіў канцлер Германіі Фрыдрых Мерц падчас выступлення ў Бундэстагу, паведамляе УНІАН.

Гаворачы пра еўрапейскую падтрымку Украіны ў яе абароне ад расійскага ўварвання, Мерц нагадаў пра агучаную ім раней ідэю «асацыяванага сяброўства» Украіны ў ЕС. У межах такога абмежаванага сяброўства Украіне патрэбны ўласны еўракамісар, лічыць кіраўнік нямецкага ўрада.

«Гэта азначала б рэгулярны ўдзел Украіны ў пасяджэннях Еўрапейскага савета і галіновых саветаў міністраў. Украінскі камісар — пакуль без партфеля і права голасу — быў бы тварам Кіева ў Бруселі, а дэпутаты з Украіны — таксама пакуль без права голасу — удзельнічалі б у працы Еўрапейскага парламента», — заявіў Мерц.

На думку нямецкага канцлера, Украіну варта інтэграваць у асобныя інстытуты ЕС у сціслыя тэрміны, але з улікам крытэрыяў і тэмпаў украінскіх рэформ.

Апошнія навіны