У колькі абыходзіцца Украіне знішчэнне аднаго расійскага акупанта
- 11.06.2026, 20:09
Суму агучыў камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны.
Сілы беспілотных сістэм Украіны за мінулы год нанеслі каля траціны страт расійскім войскам. Пра гэта камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Роберт Мадзяр Броўдзі распавёў у інтэрв’ю Reuters.
Паводле яго слоў, за пяць месяцаў 2026 года дроны знішчылі больш за 50 900 расійскіх вайскоўцаў і паразілі больш за 176 500 варожых цэляў. Ён дадаў, што сярэднясутачны паказчык знішчэння складае 337 расійскіх салдат і 1 169 варожых цэляў.
Сярэдні кошт знішчэння аднаго расійскага акупанта цягам года склаў прыблізна 918 долараў, — заявіў камандуючы СБС.
Акрамя таго, Броўдзі паведаміў пра планы павялічыць колькасць беспілотных падраздзяленняў да 5% ад агульнай колькасці украінскай арміі.
«Пашыраючы выкарыстанне беспілотных лятальных апаратаў — не толькі ў падраздзяленнях беспілотнікаў, але і ў ўсёй арміі ў цэлым — мы значна павялічваем колькасць знішчаных цэляў», — падкрэсліў Мадзяр.