Украінскія вайскоўцы паказалі ўдар па мосце ў Крыме і па 50 грузавіках з гаручым
- 11.06.2026, 22:38
Відэафакт.
Расіяне страцілі апошні цэлы мост, які забяспечваў варожую лагістыку з часова акупаванага Крыму. У ноч на 11 чэрвеня Сілы абароны Украіны паралізавалі гэты важны шлях у Армянску.
Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на 1-ы асобны штурмавы палк імя Дзмітрыя Кацюбайлы.
Паводле інфармацыі ўкраінскіх вайскоўцаў, серыя дакладных удараў па аб’екце была нанесеная ў ноч на 11 чэрвеня.
У зоне паражэння паблізу моста ў Армянску на той момант было сканцэнтравана да 50 варожых грузавікоў з боепрыпасамі і гаручым. Гэты транспарт акупанты рыхтавалі для адпраўкі на Гуляйпольскі напрамак.
Сам мост цалкам вывелі з ладу з дапамогай сродкаў FirePoint. У паўторным паражэнні збудаванне не мае патрэбы, бо важны лагістычны шлях ворага цяпер цалкам паралізаваны.