BE RU EN

Калі ў Беларусі бацькам належыць выходны?

  • 12.06.2026, 10:46

У Мінпрацы нагадалі.

Ёсць выпадкі, калі адзін з бацькоў можа ўзяць дадатковы выходны — і гэта права яму гарантуе закон. У Мінпрацы і сацабароны нагадалі пра такія выпадкі.

Калі адзін з бацькоў выхоўвае двух дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў, ён мае права на 1 дадатковы выходны ў месяц. Аплата такога дня можа прадугледжвацца ў калектыўных дагаворах.

Выхаванне дзіцяці з інваліднасцю дае права на 1 дадатковы выходны ў месяц. Такі выходны аплачваецца за кошт сродкаў сацыяльнага страхавання.

Адзін з бацькоў, які выхоўвае 3 і больш дзяцей да 16 гадоў альбо дзіця з інваліднасцю да 18 гадоў, таксама мае права на 1 дадатковы выходны дзень на тыдзень. У гэтым выпадку выходны аплачваецца за кошт сродкаў наймальніка.

— Па ўзгадненні работніка з наймальнікам гэты вольны дзень можа быць заменены альтэрнатывай — штодзённым скарачэннем працоўнага часу на гадзіну, — адзначаюць у Мінпрацы і сацабароны.

Акрамя таго, маладыя таты могуць атрымаць «бацькоўскі» водпуск, які прадастаўляецца бацьку ў першыя шэсць месяцаў пасля нараджэння дзіцяці, каб ён мог уключыцца ў догляд за сынам або дачкой. Тэрмін такога водпуску — да 14 дзён.

Апошнія навіны