BE RU EN

На шахце «Беларуськалія» загінуў рабочы

  • 12.06.2026, 11:40

Яшчэ двое пацярпелі.

У шахце «Беларуськалія» ў Салігорску адбыўся смяротны няшчасны выпадак. Падчас работ пад зямлёй загінуў адзін рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы, паведамілі на прадпрыемстве.

Трагедыя здарылася 11 чэрвеня на рудніку трэцяга рудаўпраўлення «Беларуськалія» на гарызонце мінус 620 метраў. Пры ўзвядзенні дзвярной салябетоннай перамычкі адбылося яе разбурэнне.

«У выніку смяротна траўмаваны мацавальнік ПУВ і БВР рудніка 1975 года нараджэння, траўмы атрымалі трактаріст ўчастка 1991 года нараджэння і навучэнец Салігорскага горна-хімічнага каледжа, які праходзіў вучэбную практыку на рудніку», — паведамілі на прадпрыемстве.

Прычыны і абставіны здарэння ўстанаўліваюцца.

Апошнія навіны