Што з чэргамі на мяжы з ЕС перад выхаднымі?
- 12.06.2026, 13:10
Чаргі растуць.
Напярэдадні выходных на выезд у ЕС чаргі чакаюць каля 500 легкавых і грузавых аўтамабіляў, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт.
Што да грузавікоў, то найбольшая чарга зафіксаваная перад польскім пунктам пропуску «Кукурыкі» (з беларускага боку — «Казловічы») — 110 аўтамабіляў. «За 24 гадзіны кантрольныя службы сумежнага боку прынялі на сваю тэрыторыю 36% фур ад нормы», — паведамілі ў памежным ведамстве.
Перад літоўскімі пунктамі пропуску скупчылася каля 60 грузавікоў. У ДПК удакладняюць, што супрацоўнікі «Мядзінінкай» («Каменны Лог») і «Шальчынінкай» («Беняконі») аформілі адпаведна 17% і 33% грузавога транспарту.
Цяпер пра легкавы транспарт. Па стане на 10:00 раніцы 12 чэрвеня на ўезд у Польшчу перад пунктам пропуску «Тэрэспаль» («Брэст») скупчылася 220 машын, перад пунктам пропуску «Кузніца Беластоцкая» («Брузгі») — 76 легкавых аўто. Супрацоўнікі сумежных пунктаў пропуску за суткі аформілі 28% транспарту.
«Чарга на ўезд у Літву фіксуецца толькі перад памежным пераходам «Мядзінінкай» («Каменны Лог»). Яго кантрольныя службы прынялі 48% аўто на выезд з Беларусі», — удакладнілі ў ДПК.