На мяжы з Расіяй — вялізныя чэргі
- 12.06.2026, 14:46
Каб трапіць у Беларусь, даводзіцца чакаць да трох гадзін.
Карыстальнікі сацсетак пішуць, што, пачынаючы з учорашняга дня на беларуска-расійскай мяжы скапліваюцца вялікія чэргі з аўтамабіляў. Відэа, знятае на ўездзе ў нашу краіну ў раёне Лёзна, апублікавала ў Threads _anlarionova.
«Скажыце, а што наогул адбываецца на мяжы Расія — Беларусь? — пытаецца яна. — Вынік: тры гадзіны на мяжы, калі звычайна за 5 хвілін праязджала раней».
«Я ехаў з Рудні, прастаяў у чарзе тры з паловай гадзіны. Памежнікі гоняць усіх да пункта рэгістрацыі. Зараз у Расіі доўгія выходныя, многія беларусы едуць дадому», — падзяліўся сваім прыкладам irokezpetrovic.
Большасць карыстальнікаў патлумачылі доўгія чэргі тым, што ў Расіі цяпер пачынаюцца доўгія выходныя, і грамадзяне суседняй краіны едуць у Беларусь па бензін і інтэрнэт. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментарыі:
— Па паліва, магчыма, да нас прыехалі, цяпер жа крызіс.
— Той момант, калі ў Расіі выходныя або святы, але ўсе едуць адпачываць у Беларусь ці іншыя краіны. Бо там лепш, больш душэўна і танней.
— Усе хочуць глядзець YouTube без VPN.
— Гэта ўсё з Краснадара, відаць, пасля ўчарашняга.
— Едуць святкаваць Дзень Расіі ў Беларусь.