BE RU EN

Суверэнітэт РФ — акт абсурду

  • Вадзім Карпяк
  • 12.06.2026, 18:58

Расіяне застаюцца прыгоннымі ў уласнай імперыі.

Ранішняя серыя выбухаў у Сумах нагадала, што сёння расійскія акупанты адзначаюць дзень абвяшчэння суверэнітэту, які яны называюць «Дзень Расіі».

Кожны раз, калі я пра гэта ўспамінаю, то ўспамінаю і пытанне: суверэнітэт ад каго? Што наогул мелі на ўвазе расіяне, калі ў 1990 годзе абвяшчалі свой суверэнітэт? Палітычна гэта вельмі абсурдысцкі акт: метраполія абвяшчае незалежнасць ад уласнай імперыі. І ўсё дзеля таго, каб Ельцын забраў уладу ў Гарбачова і сам сеў у Крамлі.

Вахтанг Кебуладзэ калісьці метка заўважыў, што РФ са ўсім сваім таталітарызмам, дэспатыяй і цягаю да смерці — гэта зусім не антыцывілізацыя, як яе часам спрабуюць прадставіць. На яго думку, гэта цень цывілізацыі.

Расія ўмела маскуецца: у яе ёсць прэзідэнт, парламент, суды і нават ілюзія выбараў і рыначнай эканомікі. Усе прыкметы цывілізаванага свету нібыта на месцы. Але ўсе яны дзейнічаюць як дэкарацыя. Як цень сапраўдных інстытуцый. І іх суверэнітэт такі ж фальшывы. Гэта проста цень суверэнітэту.

Таму і назву свята давялося змяніць на безаблічны «Дзень Расіі». Бо нават кацапам складана сабе патлумачыць, ад каго ж яны вызваліліся, застаючыся ў прыгонніцтве ў саміх сябе.

Вадзім Карпяк, Facebook

Апошнія навіны