Пуціністка Даліна страціла ўсе свае зберажэнні
- 12.06.2026, 20:25
Расійскую спявачку, якая падтрымала вайну супраць Украіны, дагнала карма.
Расійская спявачка Ларыса Даліна, якая ў захапленні ад тэрарыстычнага ўварвання РФ ва Украіну, раскрыла праўду пра сваё жыццё, піша «Главред».
Як пішуць расійскія прапагандысцкія тэлеграм-каналы, пуціністка прызналася ў адным інцыдэнце і расказала, да чаго гэта ўсё прывяло.
Так, Даліна паведаміла, што яна пазбавілася ўсіх сваіх даходаў і зберажэнняў. Паводле слоў спявачкі, махляры скралі ў яе і кватэру, і ўсе зберажэнні.
«Усе зберажэнні за ўсё маё жыццё», — кажа пуціністка.
Тым часам у каментарыях проста разгарэлася хэйтарская вакханалія. Даліну высмялі за падман і наўмыснае прымяншэнне сваіх даходаў.