На «Тальяцікаучуку» пашкоджана ключавая ўстаноўка
- 12.06.2026, 21:37
Яна адказвае за вытворчасць важнага кампанента для каўчукоў і палімераў.
На заводзе «Тальяцікаучук» у Самарскай вобласці у выніку ўдару у ноч на 12 чэрвеня была пашкоджана ключавая ўстаноўка па вытворчасці бутадыену — важнага кампанента для сінтэтычных каўчукоў і палімераў.
Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода».
«На заводзе «Тальяцікаучук» у Самарскай вобласці ў выніку ўкраінскага ўдару ў ноч на 12 чэрвеня пашкоджана ўстаноўка падзелу вуглевадародаў экстракцыйнай дыстыляцыяй Д-4», — гаворыцца ў паведамленні.
Яна адказвае за вытворчасць газу бутадыену, найважнейшага кампанента хімічнай прамысловасці, які выкарыстоўваецца для вырабу сінтэтычных каўчукоў і пластмас для аўтамабільных шын, ABS-пластыку і палімярных матэрыялаў.