Акупанты трапілі ў новую пастку на ўездзе ў Крым
- 12.06.2026, 22:40
Пантонныя пераправы запавольваюць рух расійскіх ваенных калонаў.
Пасля таго як ЗСУ істотна пашкодзілі масты на ўездзе ў Крым з боку Херсоншчыны, расійскія акупанты навялі побач пантонныя пераправы. Але гэта вырашае для іх праблему толькі часткова, адначасова ствараючы дадатковую небяспеку. Пра гэта ў сацсетцы X піша ваенны аналітык Клеман Молен.
Эксперт каментуе спадарожнікавыя здымкі, апублікаваныя «Радыё Свабода», на якіх бачна з'яўленне пантонаў на Чонгары і паблізу Армянска.
«Пантонны мост запавольвае рух, што можа дазволіць Украіне атакаваць ваенныя калоны ў момант, калі іх значна лягчэй знішчыць», — адзначае Молен.
Ён падкрэслівае, што гэтыя два вузкія месцы паміж акупаваным Крымам і Херсонскай вобласцю значна ўскладняюць любую лагістыку.
«Мы, верагодна, хутка зможам убачыць, што Украіна ўсталявала агнявы кантроль над ключавымі дарогамі, якія вядуць у Крым», — дадаў Молен.