BE RU EN

Беларуска назвала сваю пенсію пасля 37 гадоў працы

  • 13.06.2026, 9:05

Лічбы выклікалі ажыўленую дыскусію.

Беларуска, якая пераехала жыць у Польшчу, у TikTok падняла пытанне пра пенсіі ў нашай краіне. Яна папрасіла карыстальнікаў гэтай сацсеткі падзяліцца памерам сваіх даходаў на заслужаным «адпачынку». Карціна атрымалася неадназначная, піша «Зеркало».

Беларуска ў TikTok распавяла, што пад адным з яе пастоў пакінулі такі каментар:

«Гэта ж трэба ні халеры не рабіць у Беларусі, каб зарабіць пенсію 600 рублёў. Хто нармальна працаваў, у таго пенсія добрая», — агучыла аўтарка роліка.

«Людзі атрымліваюць па 490 рублёў? Па 500 рублёў атрымліваюць, не ведаеш? — звярнулася тыктокерка да аўтара каментара. — У нас больш за палову краіны атрымлівае па 700 рублёў. Больш за палову пенсіянераў. Так, ёсць, якія па 1200 атрымліваюць, я не спрачаюся, — гэта менавіта апошнія, якія ідуць. Хто быў пры месцах, пры справах, таксама атрымліваюць».

Яна распавяла, што адпрацавала паваром 37 гадоў і «выйшла на пенсію — 495 рублёў». «І мне яшчэ сказалі ў маім пенсійным, што ў мяне яшчэ не самая дрэнная пенсія. Кажа: «Вы колькі думалі». Я кажу: «Ну 500», — пераказвае тыктокерка.

Пасля гэтага яна прапанавала пад відэа напісаць, хто колькі атрымлівае.

Меркаванні каментатараў разышліся — адны таксама кажуць, што выплаты пенсіянерам невялікія, іншыя з гэтым не згодныя:

«Мая маці — ветэран працы… Пенсія 690 рублёў».

«Я жыву ў Беларусі, працавала прыбіральшчыцай і атрымліваю пенсію 900. Правільны каментар».

«Нармальны каментар напісала жанчына, да чаго напады. Жанчына выказала сваё меркаванне! У мяне пенсія 1500».

«Тыя, хто не працаваў, той і не зарабіў. Я працавала ў сельскай гаспадарцы і зарабіла выдатную пенсію».

«Мая мама — Герой Працы, стаж 42 гады, пенсія 600 рублёў».

«Стаж 31 год у гандлі, пенсія 1010 рублёў».

«У мяне мама медсястрой працавала, пенсія 720 рублёў».

«Даярка. 39 гадоў стажу. Пенсія 790 рублёў. Дык я праспала ўвесь гэты час?»

«Бацькі на заводзе інжынерамі былі, на дваіх 2500 рублёў. Сярэдняя пенсія 1000 рублёў у краіне».

«Я адпрацавала ў медыцыне 36 гадоў, пенсія 785 рублёў».

«Людзі атрымліваюць 490 рублёў — тыя, якія ў канверце атрымлівалі зарплату».

Апошнія навіны