Украіна дамаглася адмены выступлення расійскага музыканта ў Будапешце
- 13.06.2026, 21:41
Яго заменіць венгерскі скрыпач.
У Будапешце дзякуючы намаганням Пасольства Украіны адмянілі выступленне расійскага скрыпача Вадзіма Рэпіна у межах адкрыцця канцэртнага сезона Нацыянальнага філарманічнага аркестра Венгрыі.
Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда».
Як адзначаецца, замест Рэпіна, чыё выступленне павінна было стаць ключавым на адкрыцці сезона, у канцэрце ўзяў удзел венгерскі скрыпач.
«Тэатр на востраве Маргіт (Margitszigeti Színház) — адна з самых прэстыжных летніх тэатральных пляцовак Венгрыі і Цэнтральна-Усходняй Еўропы. Размешчаны ў самым сэрцы Будапешта на востраве Маргіт, ён штолета прымае больш за 70 культурных мерапрыемстваў у межах летняга фестывалю, прадстаўляючы оперу, балет, мюзіклы, класічную і сучасную музыку з удзелам вядучых венгерскіх і міжнародных артыстаў», — адзначылі ў МЗС Украіны.
У заяве таксама падкрэсліваецца, што «расійская культура — культура генацыду і ваенных злачынстваў, якая не павінна мець ніякага месца на міжнародных пляцоўках».
«Украінская дыпламатыя і надалей будзе паслядоўна працаваць над ізаляцыяй прадстаўнікоў расійскай культурнай прасторы ў сусветнай культурнай індустрыі», — рэзюмавалі ва ўкраінскім знешнепалітычным ведамстве.