BE RU EN

Эд Шыран сышоў са сцэны

  • 15.06.2026, 20:17

Брытанскі спявак узяў перапынак у кар'еры дзеля сям'і.

Брытанскі музыкант Эд Шыран абвясціў, што часова сышоў са сцэны. Пра гэта паведамляе газета Daily Mail.

Падчас канцэрта ў Глендэйле (Арызона, ЗША) ён патлумачыў, што бярэ перапынак у кар'еры дзеля сям'і.

«Гэта мой апошні раз на сцэне. Я, напэўна, вазьму перапынак пасля гэтага турнэ і займуся чымсьці накшталт бацькоўства», — сказаў ён, спасылаючыся на змененыя прыярытэты.

У Шырана растуць сын і дачка, народжаныя ў шлюбе з яго школьнай каханай Чэры Сіборн. Выданне сцвярджае, што музыкант не бачыўся з сям'ёй з самага пачатку турнэ ў Новай Зеландыі ў студзені 2026 года.

Аўдыторыя Эда Шырана складае каля амаль 86 мільёнаў чалавек, паводле інфармацыі сэрвісу Spotify. Самую вядомую песню музыканта «Shape of You» прыхільнікі праслухалі каля 5 мільярдаў разоў.

Апошнія навіны