Чэмпіён Беларусі па футболе звольніў расійскага трэнера
- 16.06.2026, 13:07
«МЛ Віцебск» часова ўзначаліць капітан Сяргей Балановіч.
У «МЛ Віцебск» адбылася чарговая трэнерская перастаноўка. Галоўны трэнер Магамед Адзіеў і яго памочнік Філіп Сакалінскі адхілены ад працы з камандай. Выконваючым абавязкі прызначаны капітан клуба Сяргей Балановіч, паведамляе «Беларускі футбол».
Пад кіраўніцтвам Адзіева «МЛ Віцебск» правёў 7 матчаў: 4 перамогі, 1 нічыя і 2 паразы. Расіянін узначаліў каманду ў канцы красавіка 2026 года, але адпрацаваў менш за два месяцы. Прычыны такога рашэння пакуль не раскрываюцца, але ў мінулую суботу чэмпіёны Беларусі прайгралі прынцыповы матч супраць ФК «Віцебск» (1:2).
Нагадаем: гэта ўжо другая трэнерская адстаўка ў «МЛ Віцебск». Сезон «гусі» пачыналі з Міхаілам Мартыновічам, які быў звольнены ў канцы красавіка гэтага года.
Цяпер абавязкі галоўнага трэнера будзе выконваць 38-гадовы Сяргей Балановіч, які з'яўляецца дзейным гульцом клуба.