Беларус вынайшаў незвычайны акучвальнік бульбы з веласіпеда
- 16.06.2026, 14:02
Вясковец знайшоў спосаб хутчэй працаваць на агародзе.
Цуд-агрэгат мужчына збудаваў сабе пасля прагляду TikTok. Шэсць гадоў таму ён прадаў каня, а цяпер прыдумаў, як эфектыўна яго замяніць: зрабіў акучвальнік бульбы з веласіпеда.
Для гаспадаркі вясковец змайстраваў сабе з веласіпеда цуд-акучвальнік. Прывараў сошнік, руль, а спераду кола — і праца пайшла, піша «Мінская праўда».
— За дзень можна прайсці гектар, а не матыгай махаць. Убачыў такое ў TikTok — і сабе зрабіў. Зручна, хутка, спіну не гнуць — вось гэты памочнік яе беражэ, — кажа гаспадар.
Вясковец прадаў каня і зрабіў акучвальнік з веласіпеда — карыстальнікі ацанілі — 15.06.2026
У TikTok з'явіўся ролік з цуд-агрэгатам, які мужчына збудаваў сабе пасля прагляду гэтай жа сацсеткі. Шэсць гадоў таму ён прадаў каня, а цяпер