BE RU EN

У Мінску глушаць мабільны інтэрнэт?

  • 16.06.2026, 15:11

Жыхары сталіцы скардзяцца на якасць сувязі.

Многія мінчукі за апошнія тыдні звярнулі ўвагу на праблемы з доступам да інтэрнэту ў розных аператараў. Сёння пра гэта ў Threads напісала карыстальніца пад нікам @_nast.dg_.

«Заўважыла, што ў Мінску пачалі глушыць мабільны інтэрнэт. Хутка будзе сувязь, як у Расіі?» - пытаецца яна.

Шмат мінчукоў пацвердзілі, што ў іх таксама ёсць пытанні да якасці мабільнага інтэрнэту. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментарыі:

— Трэці год ужо як мабільны інтэрнэт дрэнны, а нехта гэта толькі заўважыў.

— Так, мабільны інтэрнэт пачаў падглючваць, усё верна. У МТС так.

— Не толькі ў Мінску.

— Ён сам па сабе жахлівы, і без глушэння.

— У цэнтры горада — амаль заўсёды праблемы.

— Хутка яшчэ пачнуць блакаваць.

— З МТС у мяне няма праблем, з А1 — пастаянна.

— Гэта толькі на Грушаўцы ці яшчэ дзе-небудзь?

— Раён плошчы Бангалор.

Апошнія навіны