BE RU EN

Галоўнага рэдактара «Еўрарадыё» ўнеслі ў базу ўкраінскага «Міратворца»

  • 16.06.2026, 15:29

За працу на расійскіх прапагандыстаў.

Галоўны рэдактар «Еўрарадыё» Яўген Казарцаў ўнесены у базу сайта «Міратворац» — праекта па даследаванні злачынстваў супраць нацыянальнай бяспекі Украіны, міру, гуманнасці і міжнароднага права.

Журналіста абвінавачваюць ва ўдзеле ў актах агрэсіі супраць Украіны, распаўсюджванні расійскай прапаганды і маніпуляванні грамадска значнай інфармацыяй у інтарэсах Крамля.

З 2015 па 2020 год Казарцаў працаваў на расійскім дзяржаўным рэсурсе «Sputnik». Паводле звестак «Міратворца», ён выпускаў тэксты, што дыскрэдытавалі беларускіх добраахвотнікаў у зоне АТО. Акрамя таго, Казарцаў адмаўляў наяўнасць палітвязняў у Беларусі і фальсіфікацыі на выбарах.

Патрапленне ў базу «Міратворца» часта становіцца падставай для забароны на ўезд ва Украіну або краіны ЕС.

Апошнія навіны