Колькі грошай беларусы ў сярэднім трацяць у крамах за адзін дзень
- 16.06.2026, 21:52
Дадзеныя Белстата.
Беларусы ў студзені—маі гэтага года ў сярэднім трацілі ў крамах, гандлёвых цэнтрах і на рынках 32,5 рубля штодня. Для параўнання: у аналагічным перыядзе мінулага года гэтая сума складала 29,9 рубля. Пра гэта сведчаць дадзеныя Белстата. І калі рознічны гандаль дэманструе рост, то аптовы — мінус.
Рознічны тавараабарот у студзені—маі склаў 42,9 млрд рублёў. У супастаўных цэнах гэта на 7,6% больш, чым за аналагічны перыяд 2025 года.
Пры гэтым аптовы гандаль за пяць месяцаў гэтага года прадэманстраваў падзенне — на 0,6% да аналагічнага перыяду 2025-га.
У грамадскім харчаванні ў студзені—маі быў рост — на 0,5%.