У Хмяльніцкай вобласці разбіўся Су-24М
- 16.06.2026, 22:01
Абодва лётчыкі загінулі.
У Хмяльніцкай вобласці адбылася авіякатастрофа фронтавага бамбавіка Су-24М. Экіпаж самалёта загінуў, паведамілі ў Паветраных сілах у аўторак, 16 чэрвеня.
Бамбавік належаў 7-й брыгадзе тактычнай авіяцыі імя Пятра Франка Паветраных сіл Узброеных Сіл Украіны. Экіпаж самалёта — маёр Багдан Загарулька і старшы лейтэнант Багдан Бабенка — выконваў баявое заданне.
У выніку катастрофы абодва вайскоўцы загінулі. На месцы падзення працуюць ратавальнікі і праваахоўнікі. Паводле папярэдніх звестак, пацярпелых сярод грамадзянскага насельніцтва няма.
Прычыны і абставіны авіякатастрофы ўстанаўліваюцца.
«Выказваем шчырыя спачуванні, яны абаранялі нашу краіну да апошняга ўздыху», — гаворыцца ў паведамленні.