BE RU EN

Мерц на саміце G7 падарыў Трампу футболку зборнай Германіі

  • 16.06.2026, 22:06

З нумарам 47 і прозвішчам прэзідэнта ЗША.

Канцлер Германіі Фрыдрых Мерц на саміце G7 («Вялікая сямёрка») падарыў прэзідэнту ЗША Дональду Трампу футболку нямецкай зборнай. Пра гэта паведамляе New York Post.

Перад пачаткам сустрэчы лідараў G7 з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім Мерц падарыў Трампу белую футболку зборнай Германіі, на якой нанесена прозвішча прэзідэнта ЗША і нумар 47 (Трамп з'яўляецца 47-м прэзідэнтам ЗША. — Заўв.).

У нядзелю Трампу споўнілася 80 гадоў.

У гэтыя дні ў ЗША, Канадзе і Мексіцы праходзіць чэмпіянат свету па футболе, у якім, сярод іншага, выступае зборная Германіі.

Апошнія навіны