Сёлета Украіна вырабіць 10 млн дронаў
- 16.06.2026, 22:27
Пра гэта паведаміў Зяленскі.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна ў 2026 годзе плануе вырабіць каля 10 млн дронаў, а пры неабходнасці можа падвоіць гэты паказчык. Пра гэта ён сказаў у інтэрв’ю Reuters NEXT у кулуарах саміту «Вялікай сямёркі» ў Францыі.
Ён падкрэсліў, што гэта добрая навіна для украінскай абароннай прамысловасці і сферы ваенных тэхналогій.
Зяленскі заявіў, што Расія страціла ініцыятыву амаль на ўсіх напрамках, дзе спрабавала весці наступальныя дзеянні. На асобных дылянках фронту украінскія сілы перахапілі ініцыятыву і дасягнулі поспехаў.