Нідэрланды рыхтуюць лагеры з дронамі для палонных расіян
- 17.06.2026, 7:37
Першы аб’ект разлічаны на ўтрыманне да двух тысяч расійскіх салдат.
Армія Нідэрландаў прыступіла да маштабных выпрабаванняў новага тыпу лагера для ваеннапалонных у Марнехейзене. Спецыяльны аб’ект разлічаны на адначасовае ўтрыманне да двух тысяч расійскіх салдат.
Аб гэтым паведамляе NL Times.
Узброеныя сілы Нідэрландаў упершыню за апошнія 30 гадоў праводзяць вучэнні такога маштабу. Камандаванне разглядае сцэнары масавага захопу варожых войскаў як цалкам рэалістычнымі. Часовы цэнтр на палігоне ў Гронінгене павінен паказаць, як эфектыўна апрацоўваць вялікія патокі палонных, якіх будуць трымаць далёка ад фронту.
Брыгадны генерал Ніколь дэ Вольф падкрэсліла: армія не капіюе старыя мадэлі. Вайскоўцы вывучалі чарцяжы часоў Халоднай вайны толькі дзеля разумення базавых патрэбаў. Дызайн лагера цалкам пераасэнсавалі з улікам сучасных патрабаванняў.
Дроны замест аховы
Знешні выгляд аб’екта істотна адрозніваецца ад класічных вязніц. Тут няма звыклых вежаў з узброенымі ахоўнікамі. Замест гэтага бяспеку забяспечваюць высокія слупы з сучаснымі камерамі відэаназірання.
Над лагерам пастаянна лятаюць дроны, якія перадаюць відэа ў рэжыме рэальнага часу ў цэнтральны камандны пункт. Такое рашэнне дазваляе істотна скараціць колькасць персаналу і павысіць эфектыўнасць нагляду.
Палонных плануюць размяшчаць у невялікіх белых бараках. Унутры ўсталяваныя двух’ярусныя ложкі. Цікава, што афіцэраў і шараговы склад не падзяляюць — іх селяць змешанымі групамі.
Для патэнцыйных расійскіх акупантаў будуць створаны цалкам еўрапейскія ўмовы. Ваеннапалонныя будуць мець доступ да індывідуальных адкрытых дворікаў для прагулак, агульных душавых кабінаў, сталовай і медыцынскага пункта.
Усе асабістыя рэчы і мабільныя тэлефоны салдаты павінны здаць адразу пасля прыбыцця. У той жа час ім дазволена пісаць папяровыя лісты дадому.
«Яны могуць разлічваць на жыллё, якое будзе прынамсі настолькі ж «камфортнае», як тое, у якім жывуць нашы ўласныя войскі», — заявіла брыгадны генерал Ніколь дэ Вольф.