BE RU EN

На Нарачы заўважылі бірузовую ваду з разводамі

  • 23.06.2026, 11:15

У чым справа?

Карыстальнік TikTok паказаў у сваім нядаўнім відэа ваду возера Нарач з разводамі на паверхні. На ролік адрэагавала мясцовае дзяржаўнае выданне, піша «Зеркало».

Ролік з бірузовай вадой набраў тысячу лайкаў і некалькі дзесяткаў каментарыяў. Людзі дзяліліся меркаваннямі, што гэта квітнеюць водарасці, расказвалі, што ў іншых месцах возера вада чыстая, некаторыя адзначалі, што яна ўсё яшчэ даволі халодная.

«Нарачанская зара» звярнулася да спецыялістаў. Паводле іх слоў, гаворка ідзе пра прыродную з’яву, якая залежыць ад тэмпературы вады, відоваснага складу водарасцей і асаблівасцей берага.

Квітненне назіраецца не па ўсім вадаёме, а ў асобных прыбярэжных зонах.

«Гэта ў раёнах прычалаў, там, дзе былі нейкія гідратэхнічныя збудаванні і быў парушаны натуральны ток вады альбо праводзіліся нейкія работы. Нашыя калегі, якія займаюцца дыстанцыйным зандзіраваннем, сказалі, што, паводле іх звестак, цэнтр возера Нарач не квітнее. То бок усё адбываецца менавіта каля берага», — расказала начальніца Нарачанскай біялагічнай станцыі імя Г. Г. Вінберга Юлія Верэс.

Квітненне водарасцей можна заўважыць і на іншых вадаёмах раёна.

Апошнія навіны