Долар у Беларусі прыкметна даражэе
- 23.06.2026, 11:51
Амерыканская валюта пачала расці з самай раніцы.
Раніцай у аўторак долар на біржавых таргах у Беларусі вырастае больш як на дзве капейкі. Тым часам біткойн за апошнія суткі патаннеў, цяпер знаходзіцца паблізу адзнакі $62 890.
Долар вырас на 2,40 капейкі і каштуе 2,8240 рубля.
Еўра падаражэў на 1,47 капейкі і каштуе 3,2220 рубля.
Сотня расійскіх рублёў патаннела на 2,81 капейкі і каштуе 3,7626 рубля.
Юань пакуль без здзелак, дзясятак каштуе 4,1239 рубля.
Учора долар падаражэў на 1,08 капейкі і каштаваў 2,8 рубля, еўра падаражэў на 1,09 капейкі і каштаваў 3,2073 рубля. Сотня расійскіх рублёў патаннела на 0,2 капейкі і каштавала 3,7907 рубля, а дзясятак юаняў вырас на 1,61 капейкі і каштаваў 4,1239 рубля.