BE RU EN

Лаўроў вылаяўся на замежных журналістаў

  • 23.06.2026, 14:03

Канфуз трапіў на відэа.

Кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў адзначыўся чарговым недыпламатычным выказваннем. Інцыдэнт адбыўся падчас 12-га пасяджэння міжнароднага круглага стала, тэмай якога была вайна РФ супраць Украіны. Кадры з эмацыйнай рэакцыяй міністра імгненна разляцеліся па сацыяльных сетках.

Прычынай рэзкіх паводзінаў чыноўніка стала блытаніна са сродкамі масавай інфармацыі: Лаўроў прыняў рэпарцёра з Емена за іншага ўдзельніка сустрэчы. Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства не стрымаў эмоцый і проста ў мікрафон выпаліў нецэнзурную фразу: «Не, да х**ёў сабачых, усё ўжо».

Відэаролік з удзелам Лаўрова хутка стаў вірусным. Карыстальнікі адзначаюць у каментарыях, што гэты канфуз стаў наглядным адлюстраваннем стылю сучаснай знешняй палітыкі РФ.

Апошнія навіны