СМІ: Трамп прыватна параіў Зяленскаму мацней біць па Расіі
- 23.06.2026, 15:03
Адразу пасля сустрэчы прэзідэнтаў Украіна лавінна павялічыла маштабы удараў.
Выданне Kyiv Independent піша, што Украіне ўдалося заручыцца падтрымкай Белага дома і асабіста Трампа для больш жорсткай кампаніі ціску на Расію. Паводле дадзеных выдання, Дональд Трамп у прыватным парадку параіў Уладзіміру Зяленскаму дзейнічаць «больш смела», каб прымусіць Маскву перайсці да канструктыўных перамоў.
Высокапастаўлены ўкраінскі чыноўнік заявіў, што Трамп «насамрэч не верыць, што Пуцін нешта прадпрыме без ціску».
Амерыканскія чыноўнікі наўпрост не пацвердзілі, ці падтрымлівае Трамп удары Украіны па тэрыторыі Расіі, але адзін з іх сказаў Kyiv Independent, што прэзідэнт ЗША верыць у «мір, дасягнуты сілай».
Для Кіева гэта стала сігналам, што ціск на Расію можна ўзмацняць, калі Масква працягвае цягнуць час.
Адразу пасля сустрэчы Трампа і Зяленскага Украіна лавінна павялічыла маштабы удараў па Расіі як дронавыя (па Маскве), так і ракетныя (па Варонежы). «Зяленскі прапанаваў Трампу запрасіць Пуціна ў Амерыку, і гэта было б ідэальна», — сказаў высокапастаўлены ўкраінскі чыноўнік. «Дональду спадабалася гэтая ідэя».
Крэмль, паводле ацэнкі Kyiv Independent, пакуль працягвае пазбягаць прамога саміту Зяленскага і Пуціна.