«Прэзідэнт» Паўднёвай Асеціі сышоў у адстаўку
- 23.06.2026, 16:57
Ён стане дарадцам Пуціна.
«Прэзідэнт» акупаванай Расіяй Паўднёвай Асеціі Алан Гаглоеў сышоў у адстаўку. Ён стане дарадцам Уладзіміра Пуціна.
«З сённяшняга дня я пераходжу на службу ў адміністрацыю прэзідэнта РФ і складаю з сябе паўнамоцтвы прэзідэнта рэспублікі Паўднёвая Асеція», — заявіў Галгоеў.
Часова выконваць абавязкі «прэзідэнта» будзе старшыня так званага ўрада Паўднёвай Асеціі Марат Камболаў.
Гаглоеў узначаліў Паўднёвую Асецію ў маі 2022 года. На выбарах ён апярэдзіў Анатоля Бібілава, які на той момант займаў пасаду «прэзідэнта» так званай рэспублікі і заяўляў, што пасля выбараў Паўднёвая Асеція зробіць «юрыдычныя крокі» для ўваходжання ў склад Расіі. Пасля таго як пасаду заняў Гаглоеў, падрыхтоўка адпаведнага рэферэндуму была спыненая.