Беларусы ўжо капаюць бульбу
- 23.06.2026, 18:05
Дзе так рана?
На Брэстчыне пачалі капаць ультрараннюю бульбу.
Яе вырошчваннем займаюцца фермерскія гаспадаркі Столінскага раёна, дзе пад «бульбу» ў гэтым сезоне адвялі каля 250 га, паведамляе БелТА.
Да ўборкі прыступілі прыкладна ў тыя ж тэрміны, як і мінулым летам. Частку ўраджаю пакінуць на насенне, а астатнюю бульбу накіруюць у гандлёвыя сеткі краіны.
Так што першая маладзенькая бульбачка айчыннага ўраджаю зусім хутка з'явіцца ў продажы.
У Столінскім раёне ўжо пачалася і ўборка ранняй капусты.
Акрамя таго, мясцовыя гаспадаркі прыступілі да збору зялёнага гарошку. Яго ўборка стартавала раніцай 22 чэрвеня. Работы вядуцца паводле загадзя складзенага графіка з улікам тэрмінаў сяўбы і паспявання культуры.
Прыкметна, што менавіта Столінскі раён застаецца адзіным у Брэсцкай вобласці, дзе вырошчваюць зялёны гарошак у прамысловых маштабах. Тут жа наладжана яго перапрацоўка.