Расіяне пачалі біцца ў чаргах па бензін
- 23.06.2026, 18:15
Відэа.
Двое расіян адлупцавалі адзін аднаго на адной з заправаў у Разані, стоячы ў велізарнай чарзе па бензін. Відэа 23 чэрвеня апублікавалі ў Telegram-канале Supernova+.
Па відэа не зразумела, што менавіта стала прычынай канфлікту, але мужчыны вырашылі пры ўсіх высвятляць адносіны з дапамогай кулакоў. Губляючы падчас бойкі абутак, яны азартна наносілі адзін аднаму ўдары па галаве.
Калі адзін з драчуноў нахіліўся, каб абуцца, другі скарыстаў момант і падступна ўдарыў яго нагой у твар. У адказ паражаны супернік паказаў крыўдніку сярэдні палец, а затым накіраваўся да свайго аўто і адкрыў багажнік.
Відэа актыўна абмяркоўваюць у сетцы і скардзяцца, што ролік скончыўся на самым цікавым месцы.
«Патрабую працяг. Тып пачаў даставаць біту з багажніка», — пішуць у каментарах.
«Працуйце, браты», — падначылі расіян у сетцы.