BE RU EN

Пасля доўгага маўчання Пуцін «заўважыў» удары ЗСУ па Крыме

  • 23.06.2026, 18:59

У апошнія дні Украіна ўзмацніла атакі па ваенных аб’ектах на паўвостраве.

Дыктатар Расіі Уладзімір Пуцін падчас нарады з членамі ўрада пракаментаваў удары сіл абароны Украіны па расійскіх аб’ектах у акупаваным Крыме. Ягоныя словы 23 чэрвеня цытавалі расійскія прапагандысты «РИА Новости» і ТАСС.

Пуцін, які дагэтуль маўчаў пра ўдары ЗСУ па Крыме, традыцыйна вырашыў ва ўсім абвінаваціць Украіну. Ён адзначыў, што з-за нібыта няўдач на фронце сілы абароны пачалі наносіць удары па грамадзянскай інфраструктуры акупантаў. Пры гэтым Украіна неаднаразова падкрэслівала, што атакуе толькі законныя мэты ворага, тады як РФ рэгулярна абстрэльвае мірных украінцаў.

Кіраўнік Крамля заявіў, што сілы абароны хочуць стварыць праблемы з забеспячэннем энергарэсурсамі і паўплываць на турыстычны сезон у акупаваным Крыме. Паводле ягоных слоў, інфармацыя пра гэта паступае ў Расію «па розных каналах». Пасля гэтага ён даручыў расійскаму ўраду і Мінабароны РФ прыняць дадатковыя меры і «звесці да нуля» наступствы атак ЗСУ на інфраструктуру.

Апошнія навіны