На чыгуначнай станцыі пад Мінскам адбылася ўцечка небяспечнага хімічнага рэчыва
- 23.06.2026, 19:51
Працуюць падраздзяленні МНС і спецатрад «Зубр».
У Мінскім раёне ратавальнікаў у сродках хімічнай абароны выклікалі на чыгуначную станцыю з-за працечкі таксічнай вадкасці з кантэйнера. Пра падрабязнасці паведамілі ў прэс-службе МНС.
Так, пад Мінскам на тэрыторыі чыгуначнай станцыі адбылася ўцечка талуілен-дыізацыянату — таксічнага вадкага хімічнага рэчыва. На месцы ратавальнікі зафіксавалі кропельнае выцяканне атрутнага рэчыва з бочак, якія перавозіліся ў кантэйнеры на чыгуначнай платформе.
Пасля здарэння чыгуначную платформу адчапілі ад складу і накіравалі на перагон для далейшай разгрузкі бочак і вызначэння месца цечы.
На месца інцыдэнту прыбылі падраздзяленні МНС, у тым ліку спецыялісты Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння «Зубр».
— Пацярпелых няма. Затрымкі пасажырскіх і грузавых цягнікоў не зарэгістраваныя, — пракаментавалі ў МНС.