BE RU EN

Беларусцы больш за два гады не даплачвалі заробку

  • 23.06.2026, 20:49

Усё пачалося з таго, што работніцу павысілі.

Работніцы аднаго з прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці больш за два гады не даплачвалі заробку. За гэты час запазычанасць наймальніка перад супрацоўніцай перавысіла больш за 9 тысяч рублёў, паведамілі ў Беларускім прафсаюзе работнікаў лесу і прыродакарыстання.

Усё пачалося з таго, што работніцу павысілі. Пры заключэнні новага кантракта супрацоўніцы па памылцы ўстанавілі паніжаны аклад. Розніца склала больш за 300 рублёў. Акрамя таго, гэта аўтаматычна пацягнула недаплату па ўсіх прэміях і надбаўках, якія налічваліся ад гэтай базы.

Падобная сітуацыя працягвалася больш за два гады. Парушэнне выявілі падчас прафсаюзнай праверкі дакументаў, кантрактаў і разліковых лісткоў.

У выніку з дзяўчынай заключылі дадатковае пагадненне да кантракта і пераразлічылі ўсе выплаты. Агульная сума выплачанага доўгу склала больш за 9 тысяч рублёў, удакладнілі ў прафсаюзе.

Апошнія навіны