Беларускі на старце «Уімблдана»: Шымановіч і Сасновіч пачалі з перамог у кваліфікацыі
- 23.06.2026, 21:12
Каб трапіць у асноўную сетку турніру, беларускім тэнісісткам неабходна здабыць тры перамогі.
У панядзелак, 29 чэрвеня, у Вялікабрытаніі стартуюць матчы асноўнай сеткі трэцяга ў сезоне турніру «Вялікага шлема» – Уімблдана. Барацьбу за трафей там павядзе Арына Сабаленка.
Першая ракетка свету, хай і ні разу не гуляла ў фінале гэтых спаборніцтваў, усё адно лічыцца адной з фаварытак. Яна атрымала першы нумар пасеву і пачне барацьбу ўжо ў аснове. Шанец да яе далучыцца маюць яшчэ дзве зямлячкі – Ірына Шымановіч і Аляксандра Сасновіч.
Абедзвюм, каб трапіць у асноўную сетку турніру, трэба здабыць тры перамогі на стадыі кваліфікацыі. Першы крок другая і трэцяя ракеткі Беларусі ўжо зрабілі.
Сасновіч у трох сэтах зламала супраціў брытанскай суперніцы Кэці Данн — 1:6, 6:3, 6:2. Што да Шымановіч, то яна ўзяла верх над Дамінікай Салкавай з Чэхіі — 6:7 (5:7), 6:3, 4:6.