Беларуску здзівіў кошт рыбы ў курортным пасёлку
- 23.06.2026, 21:23
200 рублёў за кілаграм.
Беларуска падзялілася ўражаннямі ад адпачынку ў курортным пасёлку Нарач.
Асаблівую ўвагу яна звярнула на кошт вэнджанай рыбы, якую там актыўна прадаюць.
Журналісты Tochka.by паглядзелі, што па чым.
Пост дзяўчына выклала ў прэславуты Threads.
«А вось і кошт рыбкі. Нарач», — піша яна.
Ітак, калі вывучыць цэннікі, то вэнджаны тэрпуг і марскі акунь каштуюць па 49 рублёў за 1 кг. За ліня папросяць 55 рублёў за 1 кг. Стаўрыда — 40 рублёў, скумбрыя — 45 рублёў, сіг — 90.
Найбольш танны варыянт — лешч. Ён прадаецца па 35 рублёў за 1 кг.
А вось вельмі дарагой рыбай аказаўся вугор па 200 рублёў за 1 кг.
Што да карыстальнікаў, дык яны давалі парады, дзе можна купіць танней.
«У Мядзеле ёсць маленькая харчовая крама ў цэнтры (прыватная), там рыба — бомба і па выдатнай цане», — напісала адна з іх.
Іншы каментатар ахарактарызаваў цэны як «кашмар».