BE RU EN

Лаўроў адрэагаваў на ўльтыматум Зяленскага Лукашэнку

  • 23.06.2026, 22:20

Кіраўнік МЗС РФ загаварыў пра «пашырэнне геаграфіі баявых дзеянняў».

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў назваў хамствам патрабаванні Уладзіміра Зяленскага «навесці парадак» у Беларусі, перадае РІА Навіны.

– Хамскае выступленне Зяленскага, які патрабуе навесці парадак на тэрыторыі суверэннай дзяржавы, інакш ён сам зоймецца навядзеннем там парадку, – пракаментаваў кіраўнік МЗС Расіі.

Лаўроў таксама заявіў, што словы Зяленскага прызваныя «уцягнуць Беларусь напрамую ў канфлікт і пашырыць геаграфію баявых дзеянняў, тым самым ускладніўшы магчымасці ўрэгулявання канфлікту палітычна-дыпламатычнымі сродкамі» (цытата паводле «Інтэрфакса»).

Лаўроў пры гэтым нагадаў, што з сакавіка мінулага года паміж Масквой і Мінскам дзейнічае дамова аб гарантыях бяспекі: «І ў выпадку неабходнасці мы гатовыя прыняць увесь комплекс мер, прадугледжаных дамовай, каб забяспечыць бяспеку нашага «саюзніка».»

Апошнія навіны