Два беларусы ўпалі з вышкі ў Азербайджане
- 24.06.2026, 1:59
Адзін загінуў, другі — у бальніцы.
Беларус загінуў на будоўлі ў Баку, яшчэ адзін трапіў з траўмамі ў бальніцу, піша БелТА са спасылкай на МЗС.
Мужчыны працавалі ў сталіцы Азербайджана ў мясцовай будаўнічай кампаніі. Каля 15:00 20 чэрвеня яны ўпалі з вышкі. Адзін мужчына загінуў, другі з траўмамі быў гаспіталізаваны.
Пасольства нашай краіны ў Азербайджане дапамагло сваякам загінулага паскорыць падрыхтоўку неабходных дакументаў для рэпатрыяцыі цела.