BE RU EN

Армія ЗША створыць сімулятары вайны ва Украіне

  • 24.06.2026, 3:02

Палігоны плануецца стварыць у бліжэйшыя чатыры–шэсць тыдняў.

Міністр арміі ЗША Дэніэл Дрыскол заявіў, што яго ведамства плануе арганізаваць на тэрыторыі Злучаных Штатаў прынамсі два палігоны, дзе будуць імітавацца рэалістычныя ўмовы вайны ва Украіне, у тым ліку ўмовы радыёэлектроннай барацьбы. Пра гэта паведамляе CBS.

Па яго словах, палігоны плануецца стварыць у бліжэйшыя чатыры–шэсць тыдняў.

У публікацыі адзначаецца, што амерыканская армія таксама разглядае магчымасць стварэння палігона за межамі ЗША. Гэта неабходна для імітацыі значна больш агрэсіўных выпрабаванняў, у тым ліку з гіпергукавой зброяй.

Апошнія навіны